Разгледзелі вынікі года

На калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці з удзелам намесніка cтаршыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Уладзіміра КУХАРАВА разгледжаны вынікі працы за мінулы год і вызначаны задачы на бягучы.

Асноўная ўвага сканцэнтравана на правядзенні комплекснага аналізу і арганізацыі кантролю за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці, выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства, выкананні рашэнняў V Усебеларускага народнага сходу.

У 2017 годзе дзяржаўнымі кантралёрамі праведзены 78 праверак, што амаль на трэць менш чым за папярэдні. У бюджэт вернута 3,8 млн руб., сэканомлена і папярэджана неабгрунтаваных выплат 9,4 млн руб., кампенсавана сродкаў дзяржарганізацыям у памеры 1,7 млн руб., пастаўлена на ўлік няўлічаных аб’ектаў асноўных сродкаў на 1,8 млн руб.

Па матэрыялах Камітэта вобласці ўзбуджаны 108 крымінальных спраў, з іх 69 – па выніках сумеснай працы з УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці Камітэта з’яўляецца кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Прэзідэнта, дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм.

У гэтых мэтах у справаздачным перыядзе на калегіі разгледжаны 41 тэматычнае пытанне, выпрацаваны канкрэтныя прапановы органам дзяржкіравання і суб’ектам гаспадарання.

На пастаяннай аснове ў Камітэце арганізавана правядзенне маніторынгаў і аўдытаў эфектыўнасці найбольш  важных сацыяльна-эканамічных сфер  развіцця вобласці, па выніках якіх адпаведныя прапановы накіроўваліся ў мясцовыя органы ўлады, дзяржаўныя органы і арганізацыі для прыняцця мер. Праводзілася работа па прафілактыцы правапарушэнняў праз сродкі масавай інфармацыі.

Важнае месца было адведзена зваротам грамадзян. За справаздачны перыяд Камітэтам па выніках разгляду зваротаў накладзена штрафаў на агульную суму 1,5 тыс. рублёў, 12 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 32 – да дысцыплінарнай, з іх 1 вызвалена ад займаемай пасады, праваахоўнымі органамі распачаты 2 крымінальныя справы.

У бягучым годзе Камітэтам будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем даручэнняў Прэзідэнта, асабліва, якія датычацца заработнай платы, занятасці і працаўладкавання грамадзян, расходавання бюджэтных сродкаў і дзяржуласнасці, нарошчвання дыверсіфікацыі экспарту, імпартазамяшчэння, вяртання ў краіну валютнай выручкі, выканання заканадаўства пры арганізацыі і правядзенні закупак, зніжэння сабекошту выпускаемай прадукцыі.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *