Сям’я натхняе на перамогі

семьяНе хуткім дастаецца паспяховы бег, не храбрым – перамога. На ўсё свой час і выпадак, сцвярджаў некалі мудры цар Саламон.

Але пра героя гэтага артыкула такое можна і не сказаць. Спрытны, актыўны і пазітыўны другакласнік Вішоўскай СШ Дзяніс ШАЛКОЎСКІ, сапраўды, хлопчык-агеньчык. Гэты маленькі чалавечак створаны для таго, каб заўсёды быць наперадзе. Сямігадоваму школьніку ёсць чым пахваліцца: яго спартыўны талент адзначаны на рэспубліканскім узроўні.

Пабываўшы ў цеплай, гасціннай сям’і Шалкоўскіх, становіцца зразумела, што аснова лідарскіх якасцей Дзяніса заключаецца ў  маральнай падтрымцы, той вялікай увазе і любові, якую шчодра дораць сваім дзецям Вераніка і Яўген Шалкоўскія.

– Калі наш сын наведваў дзіцячы садзік, то ў кожнай справе імкнуўся да лідарства, – адзначае Вераніка. – І зараз першым распачынае гульні з дзецьмі, камандуе сваёй малодшай сястрычкай Жэняй. Яшчэ ён ні хвілінкі не сядзіць на месцы. Адзінае, што можа надоўга яго заняць, – гэта канструктар “Лега”. Таму і нас, бацькоў, і родных ніколі не хвалявала пытанне, што падарыць Дзянісу на святы. Безумоўна – “Лега”!

нагрТакі ж канструктар хлопчык атрымаў у падарунак за ўдзел у фінале рэспубліканскіх легкаатлетычных спаборніцтваў  “300 талентаў для Каралевы”, якія праходзілі ў Мінску перад Новым годам. Ён заняў першае месца ў скачках на скакалцы сярод хлопчыкаў сваёй узроставай катэгорыі.

– Дзяніс ніколі асабліва не цікавіўся спортам, – далучаецца да размовы тата Яўген. – Наадварот, вельмі любіць танцы, наведвае адпаведнае аддзяленне ДШМ. Сёлета яго заўважыла трэнер раённай ДЮШАР Валянціна ЦЫБУЛЬСКАЯ і прапанавала займацца ў секцыі лёгкай атлетыкі. Яму спадабалася. Прызнацца, мы з жонкай самі не верылі ў тое, што ўсяго праз некалькі месяцаў заняткаў сын пакажа такія выдатныя вынікі.

У школе Дзяніс Шалкоўскі – звычайны вучань. Як і ўсе малыя, любіць пагарэзіць і дамашняе заданне выканаць не да канца.

– У класе ўсе вельмі парадаваліся за Дзяніса, – гаворыць настаўніца пачатковых класаў Эма ГАЛУШКІНА. – Але я не скажу, што пасля сваіх спартыўных перамог ён пачаў ганарыцца. Наадварот, хлопчык стараецца быць прыкладам для сваіх аднакласнікаў. І ў гэтым, безумоўна, дапамагаюць яго лідарскія якасці. Дзяніс ахвотна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, уважлівы да дарослых. Думаю, што спартыўныя дасягненні дапамогуць выхаваць з яго паўнавартасную, гарманічную асобу.

Безимени-1

 

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва сям’і

Шалкоўскіх.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *