Замест вадзіцельскага пасведчання – усмешка!

Напярэдадні свята 8 Сакавіка супрацоўнікі АДАІ РАУС і актывісты БРСМ правялі сумесную акцыю, падчас якой уручалі кветкі і выказвалі пажаданні бяспечнай дарогі жанчынам —        удзельніцам дарожнага руху.

Юля К

Аўтааматаркі прыемна здзіўляліся, калі супрацоўнік ДАІ замест таго, каб патрабаваць дакументы, працягваў ім кветкі і гаварыў словы віншаванняў. А паколькі жанчын-вадзіцеляў у нашым раёне амаль столькі, колькі іх сярод прадстаўнікоў моцнага полу, то ўсе букеты разляцеліся вельмі хутка.

– Гэта акцыя праходзіць у нашым раёне не першы год, – адзначыла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА. – Нашы рабяты-валанцёры атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і слоў удзячнасці ад жанчын-вадзіцеляў, а таксама бліжэй пазнаёміліся з буднямі супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Спадзяюся, што ўсе ўдзельніцы акцыі стануць больш уважлівыя на дарогах, і ў асобе супрацоўніка ДАІ ўбачаць не толькі вартаўніка законнасці, але моцнае плячо і падтрымку.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *