На базе ФАКу “Друць” праходзіў фестываль “Бялыніцкая школьная Ліга” па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2007-2008 г.н

Паўтара месяца на базе ФАКу “Друць” праходзіў фестываль “Бялыніцкая школьная Ліга” па міні-футболе сярод хлопчыкаў 2007-2008 г.н.

матч

Паміж сабой сапернічалі трынаццаць каманд устаноў адукацыі раёна: “Мілан”, “Алімп”, “Спартак” і “Дынама” (усе – СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага), “Юнацтва” і “Палёт” (СШ № 2), “Цяхцін” і “Друць” Цяхцінскага ВПК ДС СШ, “Іскра” Іскраўскай БШ, “Машчаніца” Машчаніцкай СШ, “Вішоў” Вішоўскай СШ і дзве дружыны МЦ “Ветразь”. У кожным матчы хлопчыкі змагаліся з усіх сіл, але ў выніку перамагла дружба.

Падчас урачыстага закрыцця фестывалю за прыгожую гульню і любоў да спорту юным футбалістам падзякавалі галоўныя спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА і масавага футболу Беларускай федэрацыі футболу — Глеб СТАХОЎСКІ, рэгіянальны менеджар па масавым футболе Магілёўскай гарадской федэрацыі футболу Іван МАЦЮШОК.узнаг

Кожная каманда-ўдзельніца была ўзнагароджана памятным кубкам і футбольнымі мячамі, а футбалісты – памятнымі медалямі. Акрамя таго, цікавымі кнігамі “Магілёўшчына футбольная” заахвочаны лепшыя: варатар – Раман ДОЛГІ, нападаючы – Уладзіслаў МАРАЗЕВІЧ, абаронца – Ілья РУСЕЦКІ і лепшы гулец турніру – Данііл МАРАЗЕВІЧ.

маразев

Тэкст і фота

 Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *