Атрымалі свой галоўны дакумент

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у РЦК прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартаў юнакам і дзяўчатам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту.

пасп5

Павіншавалі рабят, якія сабраліся ў РЦК, з Днём Канстытуцыі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК, кіраўнік райарганізацыі рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Вольга НІКАЛАЕНКА, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Вольга ШАЎЧОНАК, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля  БАРОДЗЬКА.

Падлеткам у святочнай абстаноўцы ўручылі пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таксама кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

– Канстытуцыю справядліва называюць галоўным законам дзяржавы, – сказаў Андрэй Ганчук, звяртаючыся да школьнікаў. – Спадзяюся, што вы адкрыеце дома вашы падарункі, даведаецеся аб сваіх правах і абавязках, якія пазначаны ў Канстытуцыі.

– Жадаю вам, – звярнулася да прысутных Вольга Нікалаенка, – каб, дзе ні знаходзіліся б, памяталі аб тым, што прадстаўляеце сваю прыгожую радзіму з багатай гісторыяй, культурай і традыцыямі. Ганарыцеся гэтым і з годнасцю нясіце званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

У адказ на такія пажаданні выступіла вучаніца СШ № 2 Дар’я ХАРТАНОВІЧ:

– Чатырнаццаць гадоў – гэта вельмі мала, але ў нас, моладзі, усё яшчэ наперадзе. Разам мы зможам пабудаваць моцную краіну, захаваць яе самабытнасць і культуру.

Артысты РЦК павіншавалі маладых людзей прыгожымі музычнымі нумарамі.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *