Артысты харэаграфічных калектываў “Созвездие” і “Звёздочка” прынялі ўдзел у III Міжнародным конкурсе мастацтваў “Музыкі свет” – “Light of music”- 2018

Юныя бялыніцкія артысты харэаграфічных калектываў “Созвездие” і “Звёздочка” прынялі ўдзел у III Міжнародным конкурсе мастацтваў “Музыкі свет” – “Light of music”- 2018, які нядаўна прайшоў у Мінску.

Безимени-1

У намінацыі “Харэаграфія. Эстрадны танец. Група” ва ўзроставай катэгорыі ад 6 да 16 гадоў Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атрымаў узорны харэаграфічны ансамбль РЦК “Созвездие” за танец “Свет без вайны”. Ва ўзроставай катэгорыі 10-12 гадоў за танец  “Ты, мой Ясь” ансамбль заняў яшчэ адно трэцяе месца. Дыплома ІІ ступені ў той жа намінацыі ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў за танец “Цуда-балалайка” ўдастоіўся калектыў-спадарожнік “Созвездия” – ансамбль “Звёздочка”. Кіраўнік яго Ірына КАЗІМІРСКАЯ таксама ўзнагароджана Дыпломам за прафесійную падрыхтоўку юных лаўрэатаў.

Калектыў адзначаны памятнымі падарункамі і спецыяльнай прэміяй “За захаванне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны”, а таксама ўдастоены права ўдзельнічаць на льготных умовах у XIV міжнародным фестывалі-конкурсе “Караван Культуры”, які праходзіць у Польшчы і Германіі.

Людміла КУРАНКОВА,

метадыст РЦК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *