Галоўная задача дарослых

Па 24 красавіка супрацоўнікі АДАІ РАУС праводзяць прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожнатранспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.

У рамках яе арганізавана шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа аб асноўных пагрозах бяспецы дзяцей на дарогах, неабходнасці строгага выканання правіл перавозкі іх у транспартных сродках.

На працягу вясновых канікул інспектары ДАІ наведаюць прышкольныя лагеры і падчас сустрэч з дзецьмі нагадаюць ім аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Асаблівая ўвага будзе нададзена кантролю за выкананнем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму руху, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Павышаны кантроль будзе арганізаваны ў месцах правядзення масавых і культурных мерапрыемстваў для дзяцей.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *