Галоўная задача дарослых
Па 24 красавіка супрацоўнікі АДАІ РАУС праводзяць прафілактычную акцыю па папярэджанні дарожна—транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх.
У рамках яе арганізавана шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа аб асноўных пагрозах бяспецы дзяцей на дарогах, неабходнасці строгага выканання правіл перавозкі іх у транспартных сродках.
На працягу вясновых канікул інспектары ДАІ наведаюць прышкольныя лагеры і падчас сустрэч з дзецьмі нагадаюць ім аб правілах бяспечных паводзін на дарозе.
Асаблівая ўвага будзе нададзена кантролю за выкананнем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму руху, правіл праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Павышаны кантроль будзе арганізаваны ў месцах правядзення масавых і культурных мерапрыемстваў для дзяцей.
Максім КУНДАЛЕЎ,
начальнік АДАІ РАУС.