Гарэла дача

У Цэнтр аператыўнага кіравання РАНС 4 сакавіка ў 19.37 паступіла паведамленне аб тым, што ў в. Запакулле гарыць лецішча.

Па прыбыцці пажарных на месца выкліку было зафіксавана гарэнне ўнутры дома. Гаспадар знаходзіўся на вуліцы. Ён паведаміў, што ў доме нікога няма.

Пажар пашкодзіў сцены і маёмасць. Прычына загарання высвятляецца.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *