І печ паліць — навука!

Пасля заканчэння палення печы ў топачных і ў паддувальных камерах застаецца попел. Яго прыбраць нескладана. Яшчэ адным прадуктам згарання драўніны з’яўляюцца дымавыя газы. Яны нясуць у сабе незгарэлыя мікрачасцінкі паліва. Небяспечнасць іх заключаецца ў тым, што яны наліпаюць на ўнутраную паверхню дымавых каналаў і, такім чынам, комін засмечваецца сажай.

Гэты працэс прыводзіць да памяншэння цягі коміна. У выніку, дымавыя газы не выдаляюцца з топачнай камеры ў поўным аб’ёме, што можа прывесці да задымлення ўгарным газам.

Каб коміны печаў не былі небяспечнымі, неабходна праводзіць рэгулярную чыстку труб і комінаў ад сажы, як мінімум адзін раз у год. Пры па-стаянным выкарыстанні печы чысціць яе трэба часцей.

Калі адбылося ўзгаранне сажы, неабходна пастарацца максімальна абмежаваць (перакрыць) прыток паветра ў комін, нельга адкрываць вокны і дзверы, каб не ствараць дадатковую падачу паветра. Нельга тушыць узгаранне вадой, а таксама перакрываць комін зверху. Тушыць узгаранне лепш пяском.

Калі самастойна справіцца з праблемай не  атрымліваецца, трэба абавязкова выклікаць пажарных.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *