Правядзенне дэгустацый хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства стала ўжо традыцыйным

Правядзенне дэгустацый хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў аддзела прамысловасці райспажыўтаварыства стала ўжо традыцыйным. Чарговая з іх днямі адбылася ў краме “Дары прыроды”, што па вуліцы Задруцкая райцэнтра.

дегуст

 

Праводзілі дэгустацыю начальнік вытворчасці райста Анастасія НАБОКАВА і інжынер-тэхнолаг Надзея КАРАЛЁВА, якая, дарэчы, зусім нядаўна працуе ў аддзеле прамысловасці райста пасля заканчэння Магілёўскага ўніверсітэта харчавання.

На дэгустацыйным стале было прадстаўлена шмат відаў хлебабулачнай і кандытарскай прадукцыі, якая вырабляецца ў цэху па вытворчасці хлеба.

У пакупнікоў у той дзень была магчымасць паспрабаваць хлеб “Паплаўскі”, здобныя булачныя вырабы: пышку “Макаўка”, пляцёнку з разынкамі “Бялынічанка”, прысмакі мучныя: “Разыначка”, “Духмяныя”, “Пяшчота”, пернік “Валянцінка”, а таксама вырабы са слоевага цеста – “вушкі” цукровыя.

– За два месяцы бягучага года мы асвоілі выпуск васьмі новых відаў вырабаў, і ў далейшым плануем пашыраць асартымент прадукцыі, – адзначыла Анастасія Набокава. — З апошніх сталі выпускаць вагавую слойку з фруктовай начынкай і аўсянае пячэнне.

Навінкі, дарэчы, вельмі спадабаліся бялыніцкім дэгустатарам.

дер– Усё тут смачнае і свежае, – пракаментаваў бялынічанін Пётр ДЗЕРАВЯШКА, які прыйшоў у магазін за прадуктамі, а патрапіў на дэгустацыю.

Трэба адзначыць, што тэхнолагі аддзела прамысловасці райста пастаянна прыдумваюць нешта незвычайнае, шукаюць і ўкараняюць у вытворчасць новыя вырабы. Зараз, напрыклад, распрацоўваюць рэцэпты па выпечцы хлебабулачных вырабаў для дыябетыкаў.

У сярэднім за месяц у цэху па вытворчасці хлеба вырабляецца 150 тон прадукцыі, у тым ліку 52 тоны булачных вырабаў, кандытарскіх – 7,5 тоны. І ўся гэтая прадукцыя, па словах кіраўніцтва райста, з лёгкасцю рэалізоўваецца.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *