Я ў выратавальнікі пайшоў бы!

Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе маладым жахарам Бялыніччыны звязаць свой лёс з высакароднай прафесіяй выратавальнікапажарнага і стаць курсантам універсітэта грамадзянскай абароны МНС РБ.

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па дзвюх спецыяльнасцях: “Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый” і “Пажарная і прамысловая бяспека”. Ужо з першага курса курсанты праходзяць вучэбную практыку ў вучэбнай аварыйна-выратавальнай часці ВНУ, удзельнічаюць у тушэнні пажараў і ліквідацыі іншых надзвычайных сітуацый, набываючы навыкі баявой работы, рыхтуючы сябе фізічна і псіхалагічна да будучай працы.

Значная ўвага надаецца фізічнай падрыхтоўцы і спорту. Усе выпускнікі падчас вучобы атрымліваюць спартыўны разрад па адным або некалькіх відах спорту. Многія з іх становяцца кандыдатамі і майстрамі спорту, чэмпіёнамі свету і Еўропы.

Тэрмін атрымання адукацыі на вочным аддзяленні – 4 гады, завочным –  5. Па заканчэнні вучобы выпускнікам універсітэта выдаецца дыплом аб вышэйшай адукацыі і прысвойваецца спецыяльнае званне “лейтэнант унутранай службы”. Курсанты, залічаныя ва ўніверсітэт, выключаюцца з воiнскага ўлiку (вызваляюцца ад службы ў войску) і залічваюцца ў кадры МНС. Час вучобы ўваходзіць у стаж службы.

Курсанты забяспечваюцца абмундзіраваннем, харчаваннем, медыцынскім абслугоўваннем, камунальна-бытавымі паслугамі і інтэрнатам, ім выплачваецца стыпендыя. У працэсе навучання курсанты вывучаюць дысцыпліну “Аўтамабільная падрыхтоўка” і на 3 курсе  атрымліваюць пасведчанне вадзіцеля.

Універсітэт мае сучасныя вучэбна-лабараторныя базы, камп’ютарныя класы, вучэбна-тактычныя палігоны і г. д. Для арганізацыі практычных заняткаў створаны вучэбныя пажарныя аварыйна-выратавальныя часці. Маюцца ўсе неабходныя ўмовы для заняткаў спортам (трэніровачныя манежы, спартыўныя залы, стадыёны і г. д.).

Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення вы можаце атрымаць у РАНС па адрасе: вул. Паркавая, 2 ці па тэлефоне: 51-771.

Кацярына СЯЛІЦКАЯ,

намеснік начальніка па ІРіКЗ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *