Да пасяўной гатовы не ўсе

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праводзіцца кантроль за ходам падрыхтоўкі сельскагасарганізацый да вясенне-палявых работ.

У цэлым, у вобласці забяспечана планамерная падрыхтоўка да сяўбы яравых культур. Разам з тым па пэўных напрамках гэта работа вядзецца недастаткова актыўна.

У першую чаргу гэта датычыцца тэмпаў падрыхтоўкі сельгастэхнікі. Пры заданні ўрада падрыхтавать да 25 сакавіка не менш за 95 % парку сельгасмашын па стане на 1 лютага ў вобласці гатоўнасць трактароў у гаспадарках складала 87 %, у тым ліку энерганасычаных – 79 %, камбінаваных глебаапрацоўчых пасяўных агрэгатаў – 58 %, абаротных плугоў – 71 %, сеялак – 72 %, дыскатараў – 66 %, раскідвальнікаў арганічных і мінеральных угнаенняў – адпаведна 85 % і 72 %.

У сувязі з гэтым па прапанове Камітэта прымаюцца меры па актывізацыі рамонту тэхнікі ў ААТ “Міхалёўская Ніва” і СВК “Гігант” Бабруйскага, ААТ “Дрыбін Агра” Дрыбінскага, ААТ “Барок  Агра” Магілёўскага раёнаў  і іншых гаспадарках, дзе кантралёрамі было выяўлена адставанне рамонтных работ ад графікаў.

Да канца не вырашаны пытанні забяспечанасці сельгасарганізацый якасным насенным матэрыялам. Да прыкладу, недастаткова забяспечаны насеннем грэчкі гаспадаркі      Быхаўскага, Круглянскага, Дрыбінскага і Клімавіцкага раёнаў, шматгадовых траў – Слаўгарадскага, Глускага      і Клічаўскага. У цэлым па вобласці забяспечанасць насеннем кукурузы не перавышае 3 %.

Павольна вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу. Забяспечанасць імі складае толькі 23 %, у тым ліку па азотных – 16 %, фосфарных – 19 %, калійных – 30 %. Найбольшае адставанне ад названых абласных паказчыкаў склалася ў Бабруйскім, Глускім і Хоцімскім раёнах.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы  намеснік

старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *