Неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў пачатку сакавіка прывялі да павелічэння ДТЗ на дарогах раёна

Неспрыяльныя ўмовы надвор’я ў пачатку сакавіка прывялі да павелічэння ДТЗ на дарогах раёна. Негатыўна ўплываюць на стан дарожнага руху і п’яныя вадзіцелі.

Безимени-1

3 сакавіка ў дзяжурную службу РАУС па лініі 102 паступіла паведамленне аб тым, што а дзявятай гадзіне вечара на 165-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Магілёў вадзіцель  аўтамабіля DAF не справіўся з кіраваннем грузавіка і з’ехаў у кювет. Самастойна выехаць на дарогу кіроўца фуры не змог. Супрацоўнікі АДАІ РАУС выклікалі на дапамогу спецтэхніку РАНС, аднак эвакуіраваць аўтамабіль не атрымалася. Вадзіцель быў дастаўлены на начлег у гасцініцу райцэнтра. Назаўтра надвор’е палепшылася, і на дапамогу супрацоўнікам дзяржаўтаінспекцыі прыйшла тэхніка СВК “Калгас “Радзіма”. Праз невялікі час фура была вызвалена са снежнага палону. Вадзіцель яе выказаў удзячнасць супрацоўнікам АДАІ РАУС за ўвагу і дапамогу.

6 сакавіка ў 10 гадзін раніцы ДТЗ адбылося на пад’ездзе да Бялынічаў. Вадзіцель трактара МТЗ на павароце не саступіў дарогу “Фальксвагену”, які рухаўся насустрач. Абодва транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

10 сакавіка ў АДАІ РАУС паступіла інфармацыя, што непадалёку ад райцэнтра рухаецца аўтамабіль “Сітраен”, вадзіцель якога знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Праваахоўнікі заўважылі парушальніка, калі той ужо з’язджаў у кювет.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што вадзіцель нецвярозы. У адносінах да яго былі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях па ч.1 арт.18.16 КаАП РБ, а гэта накладанне штрафу памерам да 100 б.в. з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *