Вось ужо амаль тры месяцы медыцынскі персанал, пацыенты ЦРБ і ўсе жадаючыя могуць дакрануцца да гісторыі медыцыны нашага раёна

Як паведамляла раней газета “Зара над Друццю”, напрыканцы мінулага года ў ЦРБ адкрыўся гістарычны музей.

Безимени-1

Вось ужо амаль тры месяцы медыцынскі персанал, пацыенты ЦРБ і ўсе жадаючыя могуць дакрануцца да гісторыі медыцыны нашага раёна. Даведацца, як яна развівалася, якое абсталяванне раней выкарыстоўвалася пры лячэнні людзей.

– Музей працуе дзве гадзіны на дзень, але наведвальнікаў шмат, – распавядае яго загадчык Жанна ЧЭФУРКА. – Прыходзяць і пацыенты, калі вяртаюцца з працэдур, і самі медыкі, каб паглядзець, параўнаць з сучасным абсталяваннем. Маладыя спецыялісты былі тут ужо не адзін раз – ім усё цікава. Як, напрыклад, працаваў наркозна-дыхальны апарат.

Валянціна ЗДРУК зараз  знаходзіцца ў бальніцы. У музей прыйшла ўжо другі раз.

– Сама працую ў Машчаніцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі, – расказвае яна. – Памятаю, як яшчэ нашы ўрачы працавалі на гэтым абсталяванні. Вельмі зацікавілі фотаздымкі медыкаў, размешчаныя ў музеі на стэндах. З многімі была знаёма, з некаторымі разам працавала. Заўсёды буду ўдзячна хірургу Аляксандру НІЗАЎЦОВУ. Шмат гадоў таму сваімі прафесійнымі дзеяннямі выратаваў мне жыццё.

Дарэчы, у музеі сабраны біяграфіі многіх урачоў, якія нарадзіліся ў нашым раёне і прысвяцілі ўсё сваё жыццё медыцыне.

– Да Дня Перамогі хочам дапоўніць фонд звесткамі пра медыкаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, – падзялілася планамі загадчыца Запольскай урачэбнай амбулаторыі Паліна РАЎКОВА, якая актыўна збірала дакументальныя звесткі яшчэ да адкрыцця музея і займаецца гэтым зараз.

равкова

Паліна Мікалаеўна прыгадала Сцяпана СЕМУКОВА, Паліну ГЛІНКА (КАВЕЦКУЮ), Аляксея ЛЮБЕЦКАГА, Леаніда МАМАЕВА, Паліну МАКУШКІНУ, Еўдакію ПАРЦАВУ, Васіля РАЎКОВА і іншых медыкаў, якія ў розныя часы шчыравалі ў медыцынскіх установах нашага раёна.

– Лічу, што бялынічане павінны ведаць гэтых людзей, – адзначыла Паліна Раўкова. – Яны прысвяцілі сваё жыццё здароўю людзей нашай малой радзімы.

бедная

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *