Хакейным матчам паміж вучнямі і настаўнікамі Цяхцінскага ВПК ДС СШ завяршыўся зімовы спартыўны сезон

Традыцыйным хакейным матчам паміж вучнямі і настаўнікамі Цяхцінскага ВПК ДС СШ завяршыўся зімовы спартыўны сезон. 

Шчырымі апладысментамі сустрэлі балельшчыкі каманды “Настаўнік” і  “Школьнік”, якія     ў чарговы раз  спаткаліся на лядовай арэне – школьным катку. Там адбываліся сапраўдныя баталіі.  

Фартуна папераменна была на баку то адной, то другой каманды, але ў выніку вопыт перамог!

Сярод школьнікаў асабліва вызначыліся Сяргей БЕРШАКОЎ, Ілья ДОЛГІ і Павел ЛЮБУШАК. У камандзе “Настаўнік” лепшым іграком быў прызнаны Міхаіл БРЫКАЎ. Лепшым варатаром матча стаў дырэктар школы Аляксандр МАМЧАНКА.

Усе ўдзельнікі сяброўскай сустрэчы атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыўных эмоцый,  а гледачы – захапляльнае відовішча.

Генадзь ТРАЦЦЯКОЎ,

настаўнік фізічнага выхавання

Цяхцінскага ВПК ДС СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *