8 сакавіка на адну маленькую жыхарку Бялыніччыны стала больш

8 сакавіка на адну маленькую жыхарку Бялыніччыны стала больш. У Міжнародны жаночы дзень у Вольгі АЛДАНАВАЙ нарадзілася дачка Лізавета.

алд

Вольга Іванаўна стала маці ў трэці раз: яна мае яшчэ старэйшых сына і дачку.

Начальнік аддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ падчас рэгістрацыі немаўляці павіншавала жанчыну з двайным святам, пажадала ёй здароўя і дабрабыту, а таксама ўручыла пасведчанне асаблівага ўзору аб нараджэнні дзіцяці     і каштоўны падарунак.

– Не чакала такога цёплага прыёму ў ЗАГСе, калі ішла рэгістраваць дачушку. Вельмі прыемна здзіўлена, – падзялілася ўражаннямі Вольга Алданава.

– Адзін з галоўных момантаў у жыцці жанчыны – нараджэнне дзіцяці. Гэты дзень – сапраўднае свята, яно пакідае ўспаміны на доўгія гады. А ў Вольгі ён яшчэ і супаў з Міжнародным днём жанчын, таму для яе цяпер гэта свята ў два разы больш важнае і радаснае, – пракаментавала Наталля Лазоўская.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *