Малако ў каровы на языку

Больш за год у СВККалгасРадзімадзейнічае лінія па вытворчасці рапсавага алею і шроту.

дадалка

Не адкрыю Амерыку, калі адзначу тое, што СВК “Калгас “Радзіма” з’яўляецца эталонам правільнага і прадуманага гаспадарання на зямлі. Тут умеюць не толькі зарабляць грошы, а яшчэ і так інвесціраваць іх у будучае, каб яны служылі крыніцай стабільнага даходу.

Напрыклад, для зніжэння выдаткаў на жывёлагадоўлю ў сельгаскааператыве шмат гадоў працуе цэх па вытворчасці камбікорму. Адным з важных складнікаў камбінаваных кармоў з’яўляецца рапсавы або сланечнікавы шрот. Раней яго прыходзілася завозіць з Бабруйска. Да таго ж, сыравіна была не самай лепшай якасці. Таму ў гаспадарцы знайшлі магчымасць самім рабіць гэту кармавую дабаўку шляхам перапрацоўкі рапсу.

– Абсталяванне нам дасталасяне ў самым лепшым стане, – гаворыць адказны за вытворчасць брыгадзір Уладзімір   ДАДАЛКА. – Шмат чаго прыйшлося аднаўляць, наладжваць. Але кіраўніцтва сельгаскааператыва заўсёды ідзе нам насустрач, не паўставала праблем з набыццём запчастак. Мы пабывалі ў Бабруйску, паглядзелі, як працуе завод па вытворчасці харчовага алею. Многае ўзялі на заметку і будзем укараняць  у сябе. Зараз лінія здольная перапрацаваць, у сярэднім, 500 кілаграмаў рапсавага зерня за гадзіну. Абслугоўваюць яе чатыры чалавекі. Свежавыціснуты алей адразу ж адпраўляецца пакупнікам. Яго актыўна выкарыстоўваюць у якасці біяпаліва і ў харчовай прамысловасці.

Загадчыца Голубаўскай малочна-таварнай фермы, на тэрыторыі якой знаходзіцца вытворчая лінія, Аляксандра КАРАЛЁВА адзначае выгоду вытворчасці камбікорму з рапсавым шротам.

– Гэта дабаўка дазваляе павысіць вытворчасць малака на 15-20 %, – гаворыцьяна. – Каровы выдатна паядаюць камбікорм. Дый якасць рапсавага шроту ўласнай вытворчасці нельга параўнаць з тым, што раней куплялі. А за якасны корм жывёла “галасуе” малаком.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *