Не забудзецца гэта ніколі

22 сакавіка ў дзень памяці хатынскай трагедыі вучні Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ наведалі мемарыяльны комплекс Стэфанова.

венок

Гэта вёска ў снежні 1942 года падзяліла сумнавядомы лёс Хатыні: 97 жыхароў былі расстраляны і спалены фашыстамі. Сярод іх – жанчыны, старыя, дзеці…

На месцы былой трагедыі, каля мемарыяла, школьнікі, актывісты БРСМ і настаўнікі правялі мітынг-рэквіем “Не змоўкнуць у памяці нашай сэрцаў вашых званы…”, усклалі да помніка гірлянду з галінак елкі і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Роза КАЗАКОВА,

педагог-арганізатар Свяцілавіцкага

ВПК ДС СШ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *