Праверылі бальніцы

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў выкананне бальніцамі вобласці парадку аказання платных медыцынскіх паслуг.

У адпаведнасці з бюджэтна-фінансавым заканадаўствам, дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя пры ажыццяўленні пазабюджэтнай дзейнасці павінны кампенсаваць са сваёй выручкі панесеныя за кошт бюджэтных сродкаў выдаткі на аказанне платных паслуг.

Кантралёрамі ўстаноўлена, што па выніках 2017 года не разлічыліся з бюджэтам 19 з 21 правераных бальніц рэгіёну, агульная сума запазычанасці перавысіла 250 тыс. рублёў.

Матэрыялы накіраваны ва ўпраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама для прыняцця мер рэагавання.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *