Сямейная справа

З пачаткам вясны работнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна пачынаюць актыўна вывозіць на палі арганіку.

угн2

У ААТ “Новая Друць”, па словах намесніка дырэктара таварыства па раслінаводстве Уладзіміра НАПРЭЕНКІ, плануюць унесці 127000 тон арганічных угнаенняў на плошчы 1500 га.

– У асноўным, угнойваем глебу пад кукурузу, 300 гектараў адвядзём пад вырошчванне бульбы, – адзначыў ён.

…На МТК у Ключыках работнікі на спецыялізаванай тэхніцы займаюцца пагрузкай і вывазкай арганікі на палі. Спачатку яе буртуюць, а потым, калі сыйдзе снег, пачнуць уносіць у глебу.

На трактары “Беларус” 30-22 адвозкай арганікі займаецца механізатар Яўген КОСТУСЕЎ. Ён, як і яго бацька, працуе ў сельскай гаспадарцы шмат гадоў.

– Тэхналогія ў нас простая, але ад яе залежыць шмат, – кажа Яўген Уладзіміравіч. – Гэта ўраджайнасць сельгаскультур, а значыць, і прыбытак прадпрыемства.

Уладзімір Сцяпанавіч, бацька Яўгена, шчыруе на пагрузчыку “Амкадор”. Наогул, у ААТ “Новая Друць” ён адпрацаваў 26 гадоў, і гэтай вясной плануе пайсці на заслужаны адпачынак. А пакуль што працуе разам з сынам сапраўдным сямейным падрадам.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *