Заслужылі высокія ўзнагароды

Юныя мастакі Прыдруцкага краю не аднойчы заяўлялі аб сабе праз удзел у знакавых творчых конкурсах. Вось і з пачатку бягучага навучальнага года яны дадаюць у скарбонку ДШМ новыя ўзнагароды.

дети

У конкурсе дзіцячага і юнацкага малюнка “Лики волшебства и красоты”, прысвечанага 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, пачынаючыя мастакі заваявалі дыпломы І і ІІІ ступеняў. Пераможцаў разам з настаўнікамі запрасілі ў абласны драмтэатр, дзе ўручылі яшчэ і каштоўныя падарункі.

Ва ўсерасійскім конкурсе дзіцячай выяўленчай творчасці “Ликующий мир красок- 2017” у намінацыі “Жывапіс” у лік пераможцаў увайшла Анастасія МАНЬКО (настаўнік Галіна КОРШУНАВА). Яе ўзнагародзілі Дыпломам ІІ ступені.

Прымаюць удзел юныя мастакі і ў шматлікіх інтэрнэт-конкурсах. Напрыклад, у конкурсе малюнкаў DIGI-ART 2017/2018, які праходзіць у рамках міжнароднага праекта “Караван Культуры”, работы навучэнцаў ДШМ Анастасіі Манько, Елізаветы ЗАЙЦАВАЙ (настаўнік Лілія ВОЙЛАКАВА), Дар’і КРАЎЦОВАЙ (настаўнік Лілія СТАНЧЫК) і Юліі ЦВЫР (настаўнік Кацярына АРАХОЎСКАЯ, Іскраўскае аддзяленне ДШМ) атрымалі дыпломы І ступені.

Але самы вялікі “ўраджай” узнагарод юныя творцы сабралі падчас удзелу ў міжнародным інтэрнэт-конкурсе малюнкаў, падзелак і майстар-класаў “Чудеса волшебницы-зимы”. З трыццаці трох работ, адпраўленых на конкурс, 27 малюнкаў адзначаны дыпломамі І ступені, 6 – ІІ ступені.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *