Для мэтанакіраваных і ўпэўненых

Семінар па асновах прадпрымальніцтваМалы бізнес з вынікампрайшоў днямі ў кінатэатрыЗорка”.

сем1

Лекцыі праекта “Садзейнічанне занятасці і самазанятасці насельніцтва ў малых і сярэдніх гарадах Рэспублікі Беларусь” разлічаны на рознаўзроставых грамадзян з абсалютна рознымі інтарэсамі і розных сфер дзейнасці. Праект ажыццяўляецца Праграмай развіцця ААН, Міністэрствам эканомікі краіны, а таксама пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

– Наша канчатковая мэта – убачыць, што зарэгістраваных ІП у малых і сярэдніх гарадах стала больш, – кажа менеджар праекта Марына    КАЛІНОЎСКАЯ. – Серыю семінараў мы праводзім у Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Прыемна, што ў Бялынічах да нас прыйшло шмат моладзі.

Спікерам семінара выступіла начальнік аддзела падтрымкі і развіцця малога прадпрымальніцтва Магілёўскага гарадскога цэнтра развіцця малога прадпрымальніцтва Альбіна САМУСЕНКА. Яна цікава распавяла прысутным пра сістэму дзяржаўнай падтрымкі бізнесу, аб прававых і фінансавых аспектах яго вядзення. Спецыяліст закранула ў гутарцы актуальныя змены заканадаўства, дзейнасць без рэгістрацыі ІП, магчымасці франчайзінгу менавіта для жыхароў нашага горада, дала практычныя парады тым, хто жадае пачаць бізнес з нуля. Карысным для ўдзельнікаў была практычная распрацоўка бізнес-праекта цэнтра дзіцячага развіцця, а таксама правілы і методыка яго прэзентацыі на інвестыцыйных форумах.

сем3

Удзельнікі атрымалі дапаможнікі, распрацаваныя ў мінулым годзе каардынатарамі праекта. У іх можна знайсці ўсю інфармацыю, неабходную пры адкрыцці сваёй справы: выбар бізнес-ідэі, маркетынг, юрыдычны даведнік.

Бялынічане актыўна задавалі пытанні, датычныя прымянення атрыманых ведаў на практыцы.

– Ні ў якім разе не пашкадавала, што трапіла на семінар, бо атрымала вельмі карысныя веды і зразумела, як прымяніць іх на практыцы, – падзялілася ўражаннем малады спецыяліст, настаўнік англійскай мовы  СШ №2 Анжэліка КРЫСЯНКОВА. – Больш за ўсё спадабалася, як мы з бізнес-трэнерам рабілі план праекта, разлічвалі колькасць патэнцыйных кліентаў, даходы і выдаткі. Мы пабачылі, што ў Бялынічах сапраўды ёсць куды рухацца, існуюць незанятыя нішы для развіцця свайго бізнесу.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *