Гандлёвае абслугоўванне кульгае

Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю маніторынгі паказалі, што прымаемых арганізацыямі спажыўкааперацыі мер па паляпшэнні якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і недапушчэнні рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці недастаткова.

Толькі ў лютым 2018 года кантралёрамі спынена рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў у 4 з 9 правераных гандлёвых аб’ектаў спажыўкааперацыі Асіповіцкага, Бялыніцкага, Кіраўскага і Быхаўскага раёна. 

Да прыкладу, 20 лютага ў магазіне Кіраўскага райста знята з рэалізацыі 13 найменняў пратэрмінаваных да 6 сутак тавараў на суму больш за 60 рублёў. У магазінах Глускага і Бялыніцкага райста ў продажы выяўлены пратэрмінаваныя тавары на агульную суму больш за 120 рублёў, некаторыя з іх былі з закончаным тэрмінам прыдатнасці 50 і больш дзён.

У магазінах Быхаўскага і Кіраўскага райста выяўлены выпадкі самавольнага завышэння прадаўцамі цэн на харчовыя тавары.

Па выніках маніторынгу няякасныя тавары зняты з рэалізацыі, суб’ектам уручаны рэкамендацыі аб ухіленні парушэнняў, вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *