Калі развод не варыянт

Праблема гвалту ў сям’і абазначылася ў нашым грамадстве вельмі востра. Ахвяры яго не звяртаюцца ў міліцыю па розных прычынах…

Гвалт у сям’і – гэта тая рэалія, з якой жанчынам прыходзіцца сутыкацца. Некаторым – кожны дзень… Як атрымліваецца, што блізкі чалавек падымае руку на сваю жонку, дачку, маці? Пытанне нават не ў тым, хто тут вінаваты, а ў тым, што з гэтым рабіць. Асабліва тады, калі гвалтаўнік мае сіндром залежнасці ад алкаголю.

Прыклады не прымушаюць сябе доўга шукаць. Жыхар вёскі Майск К. сістэматычна збіваў сужыцельку А. Прычым, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення кожны раз, калі наносіў ёй пабоі. Са жніўня да лістапада мінулага года жанчына пакорліва цярпела. Але потым яна звярнулася ў міліцыю, напісала заяву, прайшла судова-медыцынскі агляд. У выніку, К. атрымаў 5 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф, які ён, дарэчы, яшчэ не выплаціў, бо нідзе не працуе. Праз некаторы час сітуацыя паўтарылася: К., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, зноў падняў руку на А. Тая заявіла ў міліцыю.

Сведкі гэтых сямейных разборак пацвярджаюць, што К., які стаіць на ўліку ва ўрача-нарколага ЦРБ з дыягназам: “сіндром залежнасці ад алкаголю”, паводзіць сябе агрэсіўна, калі знаходзіцца “пад градусам”.

Грамадзянін К. абвінавачваецца ў злачынстве, прадуглежданым ч. 1 арт. 154 КК РБ. Ніякіх змякчальных абставін у яго справе няма. Абцяжарваючае – злачынствы зроблены ў стане алкагольнага ап’янення.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *