Праверылі РУП “Магілёўэнерга”

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверкі РУП “Магілёўэнерга”.

На прадпрыемстве кантралёры выявілі значныя рэзервы эканоміі дзяржаўных сродкаў, зніжэння сабекошту энергіі, дадатковых паступленняў.

Таксама высветлены шэраг праблемных пытанняў у сферы энергетыкі, якія патрабуюць заканадаўчага ўрэгулявання. У іх ліку: парадак індэксацыі кошту энергарэсурсаў, неналічэнне пені за несвоечасовую іх аплату, правядзенне разлікаў за электраэнергію, выпрацаваную аднаўляльнымі крыніцамі энергіі (ветрагенератарамі, сонечнымі станцыямі і іншымі). Адпаведныя прапановы па ўдасканаленні заканадаўства накіраваны на разгляд Камітэту дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта

дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *