Паяднаныя гісторыяй, культурай і лёсам

Святочны канцэрт “Беларусь і Расія”, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, прайшоў у РЦК. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі творчага калектыву ЦДК “Сейм” з горада-пабраціма Рыльск Курскай вобласці.

ры1

Напачатку мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК і намеснік кіраўніка адміністрацыі Рыльскага раёна Юрый КНЯЗЕЎ абмяняліся дыпломамі і падарункамі.

– Кажуць, што трагедыі аб’ядноўваюць… Але сапраўднаму яднанню павінна спрыяць не гора, а сённяшняе свята, абмен культурнымі праграмамі, – сказаў Юрый Князеў. – Мы рады прысутнічаць у Бялынічах і спадзяемся на далейшае захаванне нашых цёплых брацкіх адносін. Будзем рады бачыць бялынічан на Рыльскай зямлі.

ры3

Канцэртная праграма была вельмі насычаная. Артысты РЦК паказалі свае лепшыя нумары, удзел у мерапрыемстве таксама прынялі дзіцячыя калектывы РЦК “Акварэлькі”, “Созвездие” і “Каскад”. Цёпла і бурнымі апладысментамі гледачы прынялі творчасць рыльскіх артыстаў. Яны ад усёй душы спявалі разам з імі знаёмыя песні, радасна сустракалі кожны новы выхад на сцэну. Гэтыя хвіліны трыумфу талента і прыгажосці запомняцца бялынічанам надоўга.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *