Штраф – да 40 базавых велічынь!

На палях снегу становіцца ўсё менш. Неасцярожнае абыходжанне з агнём можа стаць прычынай буйнога пажару і не толькі нанесці шкоду лясам і тарфянікам, але і знішчыць бліжэйшыя пабудовы, дамы або прыпаркаваны аўтатранспарт.

Асабліва складаная сітуацыя ў Магілёўскай вобласці складваецца ў красавіку-маі. Каб не стаць ахвярай вясновых выпальванняў і знаходзіцца ў бяспецы, захоўвайце наступныя правілы. Старое лісце, сухую траву і іншае смецце можна згрэбці ў кучы і спаліць. Рабіць гэта варта ў зацішнае надвор’е, месца вогнішча – абкапаць. Пастаянна сачыце за агнём, трымайце пад рукой рыдлёўку, вогнетушыцель або вядро з вадой.

Разводзіць вогнішча можна на адлегласці не менш за 10 м ад будынкаў і 20 м – ад лесу. Пасля заканчэння спальвання смецця вогнішча трэба старанна затушыць.

На жаль, людзі не перастаюць легкадумна адносіцца да праблемы выпальванняў. За падобнае парушэнне цяпер можна атрымаць штраф да 40 базавых велічынь.

Напэўна, ёсць над чым задумацца, перш чым дастаць запалку і падпаліць пучок сухой травы…

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *