Фарбы роднай зямлі

Важнай падзеяй для жыхароў аграгарадка Вішоў стаў справаздачны канцэрт удзельнікаў мастацкай самадзейнасці ўстаноў адукацыі і культуры Вішоўскага сельсавета, які адбыўся ў мясцовым СЦК і ВЧ. Прысвечана мерапрыемства было Году малой радзімы.

никита

І сапраўды, вішоўцам было што паказаць і расказаць. Да пачатку канцэрта ўсе прысутныя маглі пазнаёміцца з экспанатамі стылізаванай выставы “Зберагаем і захоўваем спадчыну нашых продкаў”, а таксама прыняць удзел у майстар-класе па вышыўцы настаўніцы Вішоўскага філіяла ДШМ Алены МАЛХАСЯН, паспрабаваць размалоць зерне ў жорнах, папрасаваць качалкай ручнік. Прыцягвалі ўвагу жыхароў і гасцей аграгарадка вырабы з газетнай “лазы” жыхаркі вёскі Лямніца Людмілы КАРАЛЁВАЙ, падзелкі з дрэва садавода Мікіты БАЛАХОНЦАВА, распісныя талеркі настаўніцы Вішоўскай СШ Надзеі ГАЛУШКІНАЙ.

жорны

Ксю

Спецыяліст па музейнай справе СВК “Калгас “Радзіма” Наталля ПІКАС прапаноўвала ўсім жадаючым пачаставацца ўласнаручна выпечаным хлебам, а гаспадыні “гарачага фэсту” Наталля ГЕРЧУК і Марыя ХАДАКОЎСКАЯ частавалі гасцей травянымі напоямі.

сценка

Падчас канцэрта артысты падарылі гледачам імправізаваны букет, складзены з песень і танцаў, гумарыстычных мініяцюр… А гледачы не шкадавалі рук на гучныя апладысменты.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *