Выяўлены рэзервы эканоміі

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы праверкі РДУППраектны інстытут Магілёўгіпразем”.

Прадпрыемства выконвае шырокі спектр работ у сферах землеўпарадкавання, геадэзіі і картаграфіі, у тым ліку і за кошт бюджэтных сродкаў. Праверкай выяўлены рэзервы эканоміі дзяржаўных сродкаў, парушэнні і недахопы пры выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці, а таксама хібы пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Па выніках праверкі парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на агульную суму 2,3 тыс. рублёў неабгрунтаваных выдаткаў. Матэрыялы праверкі перададзены праваахоўным органам для прававой ацэнкі.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *