Валейбольныя баталіі

Штогадовы школьны турнір па валейболе, ініцыятарамі якога выступілі настаўнікі фізічнага выхавання, прайшоў у Вішоўскай СШ.

валейб

Упэўненую перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда настаўнікаў.

Другое месца заняла дружына  IX класа, трэцяе – XI клас, на чацвёртай і пятай пазіцыі размясціліся, адпаведна, дзясяцікласнікі і васьмікласнікі.

Другім этапам турніру стаў суперфінал, у якім за пераходзячы кубак і прыз праўлення СВК “Калгас “Радзіма” змагаліся каманды педагогаў, працаўнікоў сельгаскааператыва і зборная школьнікаў. Відовішчная серыя матчаў паміж трыма дружынамі  да апошняга трымала балельшчыкаў у напружанні.

Перамагла ў валейбольнай баталіі каманда “Радзіма”. Яна і атрымала заслужаныя ўзнагароды.

Марына ПЛЕХАВА,

настаўнік Вішоўскай СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *