Парушэнні ў гідрамеце
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў законнасць і эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў філіяле “Магілёўскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя імя О. Ю. Шмідта”.
Кантралёры выявілі незаконныя атрыманне і расходаванне бюджэтных сродкаў на суму больш за 100 тыс. рублёў (у выніку неаднаўлення бюджэтных расходаў пры аказанні платных паслуг, залішніх выплат страхавых узносаў і іншага), шматлікія парушэнні заканадаўства падчас правядзення дзяржаўных закупак, ажыццяўлення канчатковых разлікаў з работнікамі пры іх звальненні, пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, здачы дзяржаўнай маёмасці ў арэнду, прадастаўленні статыстычнай справаздачнасцi i іншыя.
Па выніках праверкі ўстанова і 13 службовых асоб філіяла прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Ухіленне парушэнняў знаходзіцца на кантролі Камітэта.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні Камітэта
дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.