Стаўка на якасць

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю выканання ў рэгіёне заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб за мінулы год.

Было адзначана, што ў выніку комплексу прынятых мер на Магілёўшчыне летась знізілася колькасць зваротаў. Аднак на месцах пакуль не ў поўнай меры адладжаны механізм якаснага разгляду зваротаў па сутнасці, што вымушае грамадзян шукаць абарону сваіх законных праў і інтарэсаў у Камітэце дзяржкантролю, у іншых дзяржаўных органах.

Найчасцей у мінулым годзе насельніцтва па-ранейшаму скардзілася на ўпушчэнні ў сферы ЖКГ, пры будаўніцтве і рамонце жылля, дарог, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, а таксама на парушэнні працоўнага заканадаўства і інш. У шэрагу выпадкаў жыццёвыя праблемы грамадзян былі вырашаны толькі пасля іхніх зваротаў у Камітэт дзяржаўнага кантролю.

У выніку разгляду зваротаў і кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў віноўныя аштрафаваны разам на 1,5 тысячы рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 12, дысцыплінарнай – 32 пасадавыя асобы. Праваахоўныя органы ўзбудзілі 2 крымінальныя справы.

 Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні КДК Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *