У аграгарадку Вішоў прайшоў незвычайны сельскі сход

У аграгарадку Вішоў прайшоў незвычайны сельскі сход, удзельнікі якога сабралі цэлую залу гледачоў.

Безимени-1

На гадзінніку амаль 13.00. Самы час паабедаць. Але жыхары аг. Вішоў спяшаюцца не дадому, а ў сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Сёння тут пройдзе сельскі сход, які правядуць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях Магілёва. А сход няпросты – тэатралізаваны.

зрит

 

Жадаючых паглядзець мюзікл было шмат — не кожны дзень у сельскую мясцовасць прыязджаюць супрацоўнікі МНС з тэатралізаванымі пастаноўкамі.

Жыхары аграгарадка актыўна запаўняюць свабодныя месцы ў зале. Раптам у дзвярах з’яўляюцца некалькі чалавек з лістоўкамі ў руках. Аказваецца, гэта кіраўнік умоўнай гаспадаркі, малады заатэхнік і бухгалтар. Жанчына з калькулятарам усю дарогу да сцэны спрабуе данесці да старшыні нейкія лічбы, але той заклапочаны зусім іншымі пытаннямі – яму трэба было абмеркаваць з насельніцтвам пытанні бяспекі жыццядзейнасці. Праўда, ніхто ў гэтых лічбах не разбіраўся, бо перад гледачамі былі не сапраўдныя прадстаўнікі ўлады, а акцёры – супрацоўнікі МНС.

атрош

Аказалася, што сярод прысутных у зале сядзелі ўдзельнікі пастаноўкі і актыўна вялі дыскусію з “прадстаўнікамі ўлады”, якія засядалі на сцэне.

Падчас мюзікла былі закрануты найбольш значныя пытанні бяспекі жыццядзейнасці. Пад музыку сучасных песень акцёры падабралі словы, якія падыходзілі па тэматыцы да кожнай мініяцюры.

Гледачы ўбачылі, да чаго можа прывесці неасцярожнасць пры курэнні, як паводзіць сябе падчас зімовай рыбалкі, правільна развесці вогнішча, чаму неабходна ўстанавіць у кожным доме АПА і як знайсці выхад з іншых небяспечных сітуацый.

У зале панавала душэўная атмасфера, вішоўцы не шкадавалі апладысментаў, а самыя маленькія нават пусціліся з супрацоўнікамі МНС у скокі. Іх усмешкі і бляск у вачах далі зразумець, што выратавальнікаў з задавальненнем чакаюць зноў.

У канцы сходу акцёраў змянілі старшыня Вішоўскага сельсавета Фёдар РЫДЗЕЦКІ, начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ і начальнік раёна газазабеспячэння Аляксандр ВАРОНІН.

Віталь Воранаў нагадаў, што жыхарам аграгарадка, дамы якіх знаходзяцца ў нізіне, трэба вызваліць падвальныя памяшканні ад рэчаў і быць гатовымі да таго, што вада можа нарабіць праблем.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *