У РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна і стараст населеных пунктаў

У РАУС прайшло прафілактычнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна і стараст населеных пунктаў. Асноўнымі тэмамі сталі асабістая і грамадская    бяспека насельніцтва.

мен2

Падчас яго выступіў начальнік АДАІ РАУС Максім КУНДАЛЕЎ, які  нагадаў аб правілах бяспекі на дарозе:

– П’янства за рулём – праблема, і з ёй трэба сур’ёзна змагацца. Толькі сёлета супрацоўнікі АДАІ РАУС спынілі 11 нецвярозых вадзіцеляў. Таксама не забывайце ў цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Кіроўцам неабходна быць уважлівымі на дарогах, бо вясной актывізуецца рух веласіпедыстаў. Дарэчы, за мінулы год на тэрыторыі раёна адбыліся 13 ДТЗ, у якіх паранены 15 чалавек, 2 загінулі.

Аб крымінагеннай абстаноўцы ў раёне распавёў начальнік РАУС  Сяргей КРАСНОЎ. Па яго словах, у сельскай мясцовасці ахвярамі злачынстваў часцей за ўсё становяцца пажылыя і састарэлыя людзі. Яны павінны прымаць усе неабходныя меры, каб папярэдзіць бяду: не адчыняць дзверы незнаёмым, не пускаць іх у дом. Агучана была таксама праблема самагонаварэння.

Старшы інспектар прафілактыкі ААПП РАУС Юлія МАРОЗАВА паведаміла ўдзельнікам сходу, што ў 2017 годзе вынесены 26 ахоўных прадпісанняў грамадзянам, якія зрабілі гвалт у сям’і. За бягучы год ужо вынесены 5 прадпісанняў, два з якіх былі парушаны.

– У сувязі з трагедыяй у Кемерава трэба скарэкціраваць работу стараст сельскіх населеных пунктаў, – адзначыў старшы інспектар па дазваляльнай рабоце АППП РАУС Аляксандр КРОЛ. – Асаблівую ўвагу неабходна надаць пустуючым дамам і гэтак званым “даўгабудам”. Таксама ў красавіку пачнецца праверка сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Новаўвядзеннем з’яўляецца ўлік авіямадэляў і квадракоптараў – цяпер уладальнікі павінны іх рэгістраваць.

Начальнік ІСН Анатоль ЛІТАЕЎ падкрэсліў, што бацькам важна адсочваць старонкі сваіх дзяцей у сацыяльных сетках, перыядычна тэлефанаваць ім, калі яны знаходзяцца не дома, каб пазбегнуць магчымых няшчасных выпадкаў. Тэму дзіцячай наркаманіі агучыў першы намеснік начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ. Ён распавёў, што ў раёне перыядычна з’яўляюцца групіроўкі цыганоў, якіх не толькі нельга пускаць у дом, але і пры з’яўленні на вуліцах населеных пунктаў тэлефанаваць у РАУС.

мен1

Напрыканцы мерапрыемства аб уласнай бяспецы нагадаў супрацоўнік РАНС Ілья ЦІКУНОЎ:

– Знаходзячыся ў буйных гандлёвых цэнтрах або ў памяшканнях з вялікай колькасцю людзей, звяртайце ўвагу на шляхі эвакуацыі, запасныя выхады – трагедыя ў Кемерава стала горкім прыкладам парушэння правіл пажарнай бяспекі.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *