Адбыўся пажар

У Цэнтр аператыўнага кіравання РАНС 8 красавіка а чацвёртай гадзіне ночы паступіла паведамленне аб пажары жылога дома на станцыі “Друць”.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Гаспадыню дома да выкліку супрацоўнікаў РАНС выратавалі суседзі.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла жанчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне ЦРБ з апёкамі 1-2 ступені (50 % цела).

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Дзмітрый ШАЎЧОНАК,

інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *