У міні-кафэ райспажыўтаварыства “Руская тройка” пачалі выпякаць піцу

Напрыканцы мінулага тыдня ў міні-кафэ райспажыўтаварыства “Руская тройка” пачалі выпякаць піцу.

адам 005

Як паведаміла журналісту раёнкі старшыня райста Тамара АДАМОВІЧ, перад гэтым у міні-кафэ быў праведзены касметычны рамонт, закуплены адмысловая печ для гатавання піцы, у асартыменце якой больш за дзесяць найменняў, сталы і скураныя канапы на тры дзясяткі пасадачных месц, тэлевізар… На ўсё патрачана 15 тысяч рублёў.

адам 023

Створана дастаткова ўтульная і прывабная атмасфера, у якой можна адзначаць, прыкладам, сямейныя ўрачыстасці, святы, цудоўна адпачыць. Думаецца, асабліва даспадобы абноўленае міні-кафэ прыйдзецца моладзі. Фактычна, гэта зроблена для яе, і кіраўніцтва райста разлічвае на ініцыятыўную “зваротную сувязь”, якая не прымусіць сябе доўга чакаць.

адам 029

І бармены тут маладыя, прыгожыя, вельмі ўважлівыя – Крысціна АБДЫРАВА, якая мае вышэйшую адукацыю, і нядаўні выпускнік гандлёвага каледжа Юрый САЛАГУБ. Крысціна – бялынічанка, Юрый нарадзіўся ў адной з вёсак Магілёўскага раёна. Прыехаў працаваць у наш горад па размеркаванні. У райста юнака сустрэлі добра, забяспечылі і жыллём.

Юрый задаволены такім жыццёвым раскладам.

Звяртае на сябе ўвагу і насычанасць міні-бара “Руская тройка” харчовай прадукцыяй, напіткамі, марожаным…

Праўленне райспажыўтаварыства зрабіла і яшчэ адзін крок насустрач патэнцыяльным пакупнікам: піцу можна заказаць з бясплатнай дастаўкай на дом.

Для гатавання піц выкарыстоўваюцца толькі свежыя і карысныя прадукты. А маладыя, прыгожыя бармены, якія любяць сваю працу, могуць дагадзіць самым разнастайным і патрабавальным густам.

Калектыў міні-кафэ “Руская тройка” спадзяецца, што смак прыгатаванай тут піцы зробіць бялынічан пастаяннымі кліентамі.

Прыемнага апетыту!

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *