Вясновыя палявыя работы пачаліся ў гаспадарках раёна

Вясновыя палявыя работы пачаліся ў гаспадарках раёна. Комплекс такіх работ праводзіцца і ў ААТ “Аграсэрвіс”.

Ад БУКП “Жылкамгас” сюды на перыяд правядзення масавых палявых работ камандзіраваны трактарыст Мікалай СКУБІЛАЎ.

агр1

– Дапамагаю мясцовым хлебаробам не першы год. Зараз уносім у глебу комплекснае азотнае ўгнаенне, якое дазволіць хутчэй развівацца азімым культурам, – распавёў Мікалай Мікалаевіч.

Больш за 20 гадоў працуе ў гаспадарцы Сяргей БАГАТЫРОЎ. Зараз у яго падпарадкаванні апрысквальнік “Раса”.

агр2

– Раблю на рознай тэхніцы. Гэта мае родныя нівы, аб’ездзіў іх уздоўж і ўпоперак. А праца на зямлі дае мне маральнае задавальненне, – кажа Сяргей Міхайлавіч.

Па словах галоўнага агранома ААТ “Аграсэрвіс” Анастасіі СТАРАВОЙТАВАЙ, на землях таварыства ўвосень было пасеяна 450 га рапсу і 850 га азімых збожжавых, якія зараз трэба падкарміць. Па меры паспявання глебы пачнецца сяўба яравых культур.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *