Правялі сумесны прыём

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Дзмітрый ГОБАРАЎ і старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА 11 красавіка бягучага года правялі сумесны прыём грамадзян па іх асабістых пытаннях.

Сярод таго кола пытанняў, якія былі агучаныя падчас правядзення яго, – аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні (наведвальніца была пазнаёмлена з падрабязным пералікам вакансій, што маюцца ў раёне) і дапамогі па вырашэнні праблем з афармленнем дакументаў на кватэру, устаноўцы абсталявання па ўліку расходу вады ў доме, пракладцы тратуара на адной з вуліц райцэнтра і іншыя.

Кіраўніцтву БУКП “Жылкамгас” даручана з выездам на месца жыхарства заяўніка, які звярнуўся на прыём з праблемай устаноўкі водалічыльніка, дэталёва разабрацца і пасадзейнічаць у вырашэнні гэтага пытання гаспадара дома. Адносна афармлення тэхпашпарта на кватэру грамадзяніну былі патлумачаны ўсе законныя варыянты вырашэння яго жыццёвай праблемы.

Неабходна адзначыць, што многія пытанні, з якімі прыйшлі некаторыя бялынічане на сумесны прыём дэпутата Палаты прадстаўнікоў Дзмітрыя Гобарава і старшыні райвыканкама Мікалая Кадаценкі, насілі выключна растлумачальны характар. Падчас сваіх зваротаў да прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улад яны атрымалі на іх вычарпальныя адказы.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *