Рэдакцыя газеты “Зара над Друццю” аб’яўляе два конкурсы

Паважаныя чытачы!

Рэдакцыя раённай газеты “Зара над Друццю” запрашае вас прыняць удзел у конкурсах на лепшы фотаздымак і лепшы верш, прысвечаныя Году малой радзімы.

Узрост удзельнікаў конкурсаў, як і колькасць дасланых на творчае спаборніцтва             работ, не абмежаваныя.

Адзіная ўмова: фотаздымкі і вершы неабходна дасылаць на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі. Арыгіналы фотакартак на паперы вяртаюцца адрасатам, вершы не рэцэнзуюцца.

Усе конкурсныя работы, дасланыя па меры паступлення, змяшчаюцца на сайце газеты. Наведвальнікі сайта, а таксама рэдакцыйнае журы, вызначаюць па два лепшыя вершы і фотаздымкі, якія потым друкуюцца ў газеце.

Да 24 снежня 2018 года шляхам адкрытага абмеркавання і галасавання, якое пройдзе ў прэс-цэнтры рэдакцыі (дата і час будуць паведамлены за 7 дзён), вызначаюцца з ліку твораў-пераможцаў папярэдняга галасавання ТРЫ лепшыя вершы і ТРЫ лепшыя фотаздымкі. Іх аўтары ўзнагароджваюцца дыпломамі рэдакцыі, прэміямі (каштоўнымі падарункамі).

Міхась КАРПЕЧАНКА,

рэдактар газеты “Зара над Друццю”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *