Падвялі квартальныя вынікі

У РАУС падвялі вынікі працы за першы квартал бягучага года.

Са студзеня па сакавік 2018 года на тэрыторыі нашага раёна зарэгістраваны 47 злачынстваў, што на 25 выпадкаў менш за аналагічны перыяд мінулага. Таксама на 42 % зменшылася колькасць злачынстваў, зарэгістраваных па лініі крымінальнага вышуку ( 50 – 2017 г., 29 –     2018 г.). Раскрывальнасць іх па ўсіх лініях служб склала 78 %.

У студзені-сакавіку не дапушчана забойстваў, прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, разбояў. Не зарэгістравана ўгону і крадзяжу транспартных сродкаў, жывёлы, дзяржаўнай маёмасці, рабаванняў магазінаў, а таксама злачынстваў, зробленых непаўналетнімі.

Па лініі крымінальнага вышуку зроблена 1 цяжкае злачынства па арт. 295 КК РБ (незаконны абарот боепрыпасаў), аднак  яно выяўлена і раскрыта супрацоўнікамі міліцыі.

За мінулы квартал значна зменшылася колькасць злачынстваў, зробленых у адносінах да пажылых грамадзян (17 – 2017 г., 3 – 2018 г.). Разам з тым, на тэрыторыі раёна зарэгістраваны адно вымагальніцтва і 3 рабаванні.

Найбольш распаўсюджаным відам злачынстваў, як і раней, застаюцца крадзяжы. З зарэгістраваных выпадкаў 8 застаюцца пакуль не раскрытымі, тры з іх зроблены ў Бялынічах, 5 – у сельскай мясцовасці.

У ходзе правядзення прафілактычных мерапрыемстваў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў п’яным выглядзе і распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах 249 чалавек, за дробнае хуліганства адказнасць панеслі 39 парушальнікаў, у ЛПП адпраўлены 18 чалавек, якія злоўжываюць алкаголем.

У адносінах да грамадзян, пастаўленых на прафілактычны ўлік РАУС, праваахоўнікі вынеслі 83 афіцыйныя папярэджанні і 5 ахоўных прадпісанняў у адносінах да сямейных скандалістаў.

За першы квартал супрацоўнікі міліцыі выявілі 24 факты незаконнага абароту алкагольнай, спіртаўтрымліваючай прадукцыі   (22 – 2017 год). З незаконнага абароту выведзена больш за 900 літраў брагі і 1 літр фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі.

За тры месяцы на тэрыторыі раёна адбыліся 2 ДТЗ, у якіх 1 чалавек загінуў і 1 пацярпеў. Гэта на 2 ДТЗ менш чым у мінулым годзе і на 5 пацярпелых менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Адно ДТЗ з зарэгістраваных сёлета ў раёне зроблена вадзіцелем, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Дзмітрый ІГНАТОВІЧ,

начальнік штаба РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *