Прайшла пазачарговая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа

Днямі прайшла пазачарговая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, на якой разгледжаны арганізацыйныя пытанні, сярод якіх і выбары старшыні райарганізацыі Чырвонага Крыжа. Ім стала Марта ШАРАПАВА.

презид

Старшыня абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Андрэй МАРТЫНОЎСКІ павіншаваў Марту Алегаўну з прызначэннем на новую пасаду. Адзначыў, што яна мае вопыт работы ў Чырвоным Крыжы, з сацыяльна неабароненымі катэгорыямі насельніцтва, а значыць, разумее мэты і задачы грамадскай арганізацыі.

голос

Таксама ён звярнуў увагу на тое, што Чырвоны Крыж займаецца рэалізацыяй цэлага шэрагу важных і патрэбных напрамкаў дзейнасці, з’яўляецца аўтарытэтным аб`яднаннем і займае дастойнае месца ў грамадзянскім сектары краіны.

У сваю чаргу, Марта Шарапава адзначыла, што РЦСАН цесна супрацоўнічае з Чырвоным Крыжам.

– У нас аднолькавыя мэты, – сказала яна. – І наша дзейнасць накіравана на аказанне дапамогі сацыяльна неабароненым катэгорыям насельніцтва.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *