Праверылі лазні

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверкі сітуацыі з забеспячэннем насельніцтва паслугамі лазняў.

Адзначана, што матэрыяльна-тэхнічная база большасці лазняў сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі даўно састарэла. У такіх аб’ектах органамі санітарнага нагляду выяўляюцца парушэнні санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства.

Зніжаецца і наведвальнасць лазняў. Як вынік, дзейнасць усіх іх без выключэння стратная. За 2017 год агульная сума страт склала 2,4 млн рублёў. Менавіта стратнасць стала галоўнай прычынай скарачэння колькасці такіх аб’ектаў, у першую чаргу, у маланаселеных пунктах, што выклікае нараканні грамадзян.

У той жа час уласнікамі і мясцовымі ўладамі не прымаюцца дастатковыя меры па ўключэнні закрытых год-тры назад лазняў у гаспадарчы абарот. У лютым бягучага года ў вобласці налічвалася 26 такіх лазняў.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *