У кінатэатры “Зорка” прайшла прэзентацыя новай кнігі Леаніда СІДАРАВА

У кінатэатрыЗоркапрайшла прэзентацыя новай кнігі  паэтаземляка Леаніда СІДАРАВАЖуравы надзей”.

Безимени-1

Вядучая сустрэчы бібліятэкар Алена ГРЫБАЙЛАВА адзначыла, што кожны зборнік яго паэзіі можна параўнаць з незнаёмым горадам. Старонкі кнігі нагадваюць вуліцы ці завулачкі гэтага своеасаблівага паэтычнага гарадка: адзін верш дапаўняе іншы, і ўсе яны аб’яднаныя агульным пасылам, пранікнутыя глыбокай філасофіяй. І чытач, як падарожнік, адкрывае новыя старонкі яго паэтычнай творчасці.

У вершы “Спазнілася вясна” аўтар параўноўвае сваю паэзію з крыніцай.

Образ твой я под сердцем носил,

Твоему появленью однажды

Я с таким же упорством служил,

Как родник – утолению жажды.

Паэт лічыць, што на ім ляжыць вялікая адказнасць захоўваць гэтую крыніцу ў чысціні, не даваць ёй зарасці цінай будзённасці і раўнадушша. Паэзія, на думку Леаніда Сідарава, не церпіць мітусні, яна не павінна быць рамесніцтвам. Паэтычныя радкі, як ступені лесвіцы, набліжаюць чалавека да выратавання, да Бога.

Падчас творчай сустрэчы Леанід Цімафеевіч чытаў шмат сваіх твораў, адказваў на пытанні слухачоў. А напрыканцы сустрэчы падарыў юным аматарам паэзіі зборнікі вершаў.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *