Людзям, якія знаходзяцца пад уплывам алкагольнага дурману, нескладана парушыць грамадскі парадак

Людзям, якія знаходзяцца пад уплывам алкагольнага дурману, нескладана парушыць грамадскі парадак. Спіртное выдатна развязвае не толькі язык, але і рукі. Горш, калі ў п’яным хуліганстве ключавую ролю адыгрываюць прадстаўніцы прыгожага полу.

Бялынічанка Л. разам з сяброўкай адзначалі ў адным з кафэ райцэнтра зусім нежаночае свята – Дзень абаронцаў Айчыны. Дзяўчыны моцна выпілі. У нейкі момант ім не спадабаліся суседкі з бліжэйшага століка, і яны паспрабавалі ўстанавіць справядлівасць пры дапамозе кулакоў. Бойку разнялі, дзяўчат адправілі па дамах, але Л. усё ніяк не магла супакоіцца. Яна дайшла да свайго пад’езда і нечакана высветліла, што ключы ад уваходных дзвярэй недзе згубіла. Раззлаваная, яна вырашыла вымесціць сваю злосць на аўтамабілі, які стаяў побач з домам. Выпітае спіртное дадало ёй рашучасці, і Л. пачала малаціць па машыне рукамі і нагамі. У выніку, яна прычыніла ўладальніку аўто матэрыяльны ўрон больш як на 400 рублёў.

Сваімі дзеяннямі Л. зрабіла злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства). А раённы суд прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе штрафу.

Алена МЯДЗВЕДЗЕВА,

следчы РАСК.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *