На дарозе – матацыклісты!

Па 30 красавіка АДАІ РАУС праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту.

Акцэнт робіцца на растлумачальную работу з насельніцтвам аб неабходнасці строгага выканання Правілаў дарожнага руху.

Запланаваны наведванні супрацоўнікамі ДАІ месцаў правядзення забаўляльных мерапрыемстваў, адпачынку, лесапаркавых зон, асабліва ў вячэрні і начны час.

У чарговы раз нагадваем вадзіцелям двухколавага транспарту аб неабходнасці захавання хуткаснага рэжыму, выканання правілаў манеўрыравання на дарогах і абавязковым выкарыстанні моташлемаў.

У сваю чаргу, аўтамабілісты пры павароце, развароце ці іншым манеўры павінны ўпэўніцца ў адсутнасці матацыклаў                 і абавязкова ўключаць светлавыя сігналы паваротаў!

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *