У мінулыя выхадныя ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, галоўным пасылам якога было навядзенне парадку на сваёй малой радзіме

У мінулыя выхадныя ў нашай краіне прайшоў рэспубліканскі суботнік, галоўным пасылам якога было навядзенне парадку на сваёй малой радзіме. І Прыдруцкі край не застаўся ў баку ад гэтай падзеі.

Сапраўды, апошнім часам населеныя пункты нашага раёна сталі чысцейшымі і прыгажэйшымі. І гэты вынік адчуваецца дзякуючы агульнай стараннай працы. У суботу жыхары раёна наводзілі парадак і ў месцах агульнага карыстання, і на тэрыторыі ўласных домаўладанняў, і вакол арганізацый. Да “марафону чысціні” актыўна далучаліся і ўладальнікі лецішчаў. У Бялынічах былі праведзены работы па добраўпарадкаванні некаторых вуліц, тэрыторый каля ўстаноў і арганізацый, Ільінскай гары і лесапаркавых масіваў. Вялікі ўчастак работы выканалі працаўнікі БУКП “Жылкамгас”. Яны рамантавалі дарожнае пакрыццё на вуліцах горада, добраўпарадкавалі малыя архітэктурныя формы, высаджвалі дрэвы…

жкг_суб

Не адставалі ад іх і медыкі. Яны наводзілі парадак вакол райбальніцы і па вуліцы Міхайлоўская. Каля паліклінікі працаўнікі ЦРБ ўстанавілі скульптуру доктара.

црб_суб_2

Увогуле, падчас суботніка ўдарна папрацавалі прадстаўнікі многіх арганізацый. Гэта адразу ж адбілася на знешнім выглядзе роднага горада, сельскіх населеных пунктаў раёна.

Вучні Вішоўскай СШ прыбіралі замацаваныя за імі воінскія пахаванні, тэрыторыю аграгарадка Вішоў і займаліся ўладкаваннем малых архітэктурных форм вакол школы.

вучни

83-гадовая жыхарка вёскі Навасёлкі Вішоўскага сельсавета Вера КІРЫЛЕНКА таксама далучылася да суботніка. На зіму жанчына пераязджае жыць да дзяцей, але кожную вясну спяшаецца ў родную хату. Хоць нядаўна перанесла  сур’ёзную хваробу, наводзіць чысціню ў гародчыку, даглядае любімыя кветкі. Перад домам у яе шмат прыгожых падзелак з пластыкавых бутэлек. Ва ўмелых руках усе яны ператварыліся ў цікавыя архітэктурныя формы. Гэта любоў да прыгажосці надае ёй жыццёвага аптымізму. Калі навокал чыста, то  на душы таксама чыста і светла, упэўнена жанчына.

вера

Дарэчы, палова сродкаў, заробленых падчас рэспубліканскага суботніка, будзе перададзена ў распараджэнне Магілёўскага аблвыканкама на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, у тым ліку аграгарадкоў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Другая частка сродкаў накіроўваецца ў Міністэрства аховы дароўя для закупкі медыцынскага абсталявання для Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з мэтай арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстранай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара і Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *