Фокуснік-ілюзіяніст з Германіі Уладзімір ШМІДТ ужо некалькі гадоў запар наведвае выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Беларусі, Украіны і Расіі

Фокус2Вось ужо некалькі гадоў запар фокуснік-ілюзіяніст з Германіі Уладзімір ШМІДТ наведвае выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў Беларусі, Украіны і Расіі.

– У Беларусь прыязджаю ўжо другі раз па запрашэнні сяброў і знаёмых. І заўсёды адчуваю тут самы цёплы прыём, – дзеліцца ўражаннямі артыст. – Так, напэўна, магу сказаць пра ўсе краіны былога Савецкага Саюза, дзе даводзілася пабываць, але беларусы ўсё ж вылучаюцца асаблівай гасціннасцю, цеплынёй. Галоўнае для мяне – пасяліць у сэрцах дзяцей веру ў дабрыню, надзею на лепшае. Мы з аднадумцамі і сябрамі наведваем установы, у якіх знаходзяцца дзеці-сіраты, малыя з рознымі парушэннямі фізічнага і псіхічнага здароўя. І проста дорым свята. Калі час падарожжа выпадае на канікулы, то малодшы сын далучаецца да нашай кампаніі і з задавальненнем удзельнічае ў творчых нумарах.

Фокус1

 

Выхаванцы дапаможнай школы-інтэрната шчыра апладзіравалі замежным гасцям. Фокусы і гумарыстычныя мініяцюры прыводзілі іх у неверагоднае захапленне. Вельмі радаваліся яны і таму, што артысты запрашалі іх паўдзельнічаць у творчых нумарах. А напрыканцы сустрэчы клоўны зладзілі для рабят шоу гіганцкіх мыльных бурбалак.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *