24 красавіка праваслаўныя вернікі зрабілі традыцыйны хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы

24 красавіка праваслаўныя вернікі зрабілі традыцыйны хрэсны ход з Магілёва ў Бялынічы, прымеркаваны да Дня цудатворнай іконы Маці Божай Бялыніцкай.

сафроний

 

Паломнікі пачалі рух раніцай ад сабора Трох Свяціцеляў. Па дарозе яны завіталі ў храм іконы Божай Маці Усецарыцы, што ў мікрараёне Казіміраўка, Вішоўскую Петрапаўлаўскую царкву. Познім вечарам, пераадолеўшы 40 км, паломнікі завяршылі шэсце ў Бялынічах.

На наступны дзень, 25 красавіка, у храме ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай адбылася святочная літургія.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *