Праверылі будаўнічую галіну вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за дзейнасцю арганізацый будаўнічага комплексу вобласці ў 2017 годзе, эфектыўнае функцыянаванне якіх належным чынам не забяспечваецца.

Асноўнымі праблемнымі пытаннямі будаўнічай галіны вобласці з’яўляюцца: невыкананне задання ўрада па будаўніцтве жылых памяшканняў у шматкватэрных дамах у гарадах, невыкананне тэрмінаў і неналежная арганізацыя будаўніцтва аб’ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай і шматкватэрнай жылой забудовы, парушэнні тэрмінаў выканання сезонных работ, нізкая якасць будаўніча-мантажных работ, завышэнне іх кошту, наяўнасць значнай колькасці аб’ектаў звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, стратная дзейнасць большасці будаўнічых арганізацый, непрыняцце належных мер па забеспячэнні выканання будаўнічага заканадаўства.

Істотны ўплыў на такое становішча аказалі скарачэнне бюджэтнага фінансавання і крэдытавання будаўніцтва, нерытмічнае фінансаванне аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва, недастатковая кваліфікацыя службовых асоб дзяржорганаў і арганізацый, недахоп абаротных сродкаў у падрадчыкаў, нізкая выканальніцкая дысцыпліна і састарэлая матэрыяльна-тэхнічная база падрадных арганізацый, недахоп у іх кваліфікаваных рабочых асноўных будаўнічых спецыяльнасцей.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *